@DeniGu
Прывітанне!
Дзякуй за цікавую тэму.
Каляды і Новы год
Прыгожая навагодняя ёлка каля Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў чаканні Калядаў і Новага 2025 года.
Цэнтральная ўніверсальная крама “ЦУМ Мінск” у чаканні Каляд і Новага 2025 года.
Беларусь ставіцца да нямногіх краін свету дзе Каляды і Новы год святкуюць двойчы!
Навагоднія святы пачынаюцца ў Беларусi напрыканцы снежня і доўжацца да сярэдзіны студзеня.
Каталікі і пратэстанты святкуюць Каляды 25 снежня, выкарыстоўваючы грыгарыянскі каляндар, а Новы год святкуюць у ноч з 31 снежня на 1 студзеня.
У праваслаўных зараз Калядны пост, ён пачаўся за 40 дзён да вялікага свята Каляд - 28 лістапада і скончыцца - 6 студзеня. Праваслаўныя адзначаюць Каляды 7 студзеня па юліянскім календары, а Новы год будуць святкаваць у ноч з 13 студзеня на 14 студзеня.
Віншуе са святамі дзяцей і дарослых Дзед Мароз са Снягуркай, а таксама выконвае іх жаданні. У адрозненні ад Санта-Клаўса, які дорыць падарункі і выконвае жаданні на Каляды - Дзед Мароз са Снягуркай дораць падарункі і выконваюць жаданні на Новы год.
Дзед Мароз з рысамі героя рускіх народных казак Марозка з’явіўся ў СССР у 1929 годзе, а ў 1930 годзе з’явілася Снягурачка.
У Дзеда Мароза ёсць свая рэзідэнцыя, дзе казка становіцца явай і спраўджваюцца жаданні.
Маёнтак беларускага Дзеда Мароза адкрыўся 16 снежня 2003 года ў Дзяржаўным Нацыянальным парку “Белавежская Пушча” (аб’ект ЮНЕСКА з 2014 года) и займае амаль 15 гектараў.
Гэта вельмі папулярнае месца ў жыхароў і гасцей Беларусi, усе без выключэння выкарыстоўваюць Google Maps для таго, каб шчасна дабрацца да месца прызначэння і не заблудзіцца, бо гэта пушча і тут вольна гуляюць зубры, ваўкі і іншыя дзікія жывёлы.
Яшчэ адна Рэзідэнцыя Дзеда Мароза знаходзіцца ў цэнтры Мінска ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага, які заснаваны ў 1805 годзе i займае плошчу ў 28 гектараў. І тут нам дапаможа Google Maps хутка зарыентавацца каб патрапіць у Рэзідэнцыю Дзеда Мароза, для таго каб замовіць падарункі, папытаць аб выкананні жаданняў і паўдзельнічаць у забаўляльных праграмах.
Ёсць у нас і беларускі Дзед Мароз - грозны бог зімы і холаду Зюзя Паазерскі, у яго ўладзе завеі, завірухі і моцныя маразы, ён жыве ў лесе, у яго не просяць падарункаў і здзяйсненняў жаданняў, але асабліва паважаюць.
Беларускі Дзед Мароз Зюзя Паазерскі сустракаў Каляды і Новы 2024 год у Гандлёва-забаўляльным цэнтры “Dana Mall” з кампазіцыяй “Чароўнае Паазер’е”.
На Каляды і Новы 2025 год беларускі Дзед Мароз Зюзя Паазерскі ждёт всех желающих в своей сядзiбе на Пастаўшчыне Віцебскай вобласці недалёка ад вёскі Пруднікі.
Тут ужо сапраўды не абыйсціся без Google Maps, бо вёсак з такой назвай як мінімум больш за 10.
У Беларусi няма Калядных канікулаў, бо ў нас 2 разы Каляды і 2 разы Новый год і пры наяўнасці Калядных канікулаў, мы б не працавалі з 25 снежня па 14 студзеня.
25 снежня (выхадны) - Каляды для каталікоў і пратэстантаў.
31 снежня (рабочы дзень) - Новы год.
1 студзеня (выхадны).
2 студзеня (выхадны).
7 студзеня (выхадны) - Каляды для праваслаўных.
13 студзеня (рабочы дзень) - Новы год.
Каляды і Новы год мы адзначаем сярод сям’і і вельмі блізкіх сяброў. А ў астатнія дні прымаем удзел у святочных вулічных мерапрыемствах ці наведваем установы культуры і мастацтва.